Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ІВАНОЎ (ИВАНОВ) Ігнат Фёдаравіч
[1881, Клімавічы Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1910-я г. служыў у царскай арміі. Падчас арышту стараста Міхайлаўскай царквы ў Клімавічах. Быў жанаты, гадаваў трое дзяцей. Арыштаваны 19.11.1937. Асуджаны 29.11.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў Паўночнауральск. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 13.11.1989 пракурорам Магілёўскай вобл. Асабовая справа І. № 12617 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.