Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ЗАМАРА (ЗАМАРО) Іосіф Пятровіч
[1872, в. Слабодка Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Ашмянскі р-н Гродзенскай вобл. — 10.1.1938, Магілёў, турма НКВД], царкоўнаслужыцель. Служыў у адной з цэркваў Быхава Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 11.8.1937. Асуджаны тройкай НКВД 28.9.1937 (або 28.11.1937) за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 16.1.1989. Асабовая справа З. № 13617-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.