Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ЗАЙЦАЎ (ЗАЙЦЕВ) Цімафей Паўлавіч 

ЗАЙЦАЎ (ЗАЙЦЕВ) Цімафей Паўлавіч

[7.1.1909, в. Звягі Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. — ?], абнаўленчы дыякан. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў вясковую 4-класную школу, 3 класы Гарадоцкай школы 2-й ступені. З 1924 псаломшчык Свята-Троіцкага храма ў Гарадку. З 1926 служыў у Віцебску, потым у храме в.  Хвошна Гарадоцкага р-на, дзе 14.2.1928 павенчаны з Ганнай Прохараўнай Жаваранкавай. 28.2.1929 архіепіскапам (абнаўленчым) Аляксандрам (Шчарбаковым) рукапаложаны ў дыякана Віцебскага сабора. 12.5.1929 прызначаны служыць у Пакроўскую царкву ў Віцебску. У 1937 арыштаваны і  асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. 20.10.1947 архіепіскапам Мінскім і Беларускім Піцірымам (Свірыдавым) прызначаны дыяканам Казанскай царквы ў Віцебску. У 1952 перайшоў у  Смаленскую епархію. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 320.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".