Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ЗАЙЦАВА (ЗАЙЦЕВА) Еўдакія Восіпаўна 

ЗАЙЦАВА (ЗАЙЦЕВА) Еўдакія Восіпаўна

[1875, мяст. Крычаў Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], манахіня. Беларуска. З сялянскай сям’і. Арыштавана 14.4.1933. Асуджана калегіяй АДПУ 9.6.1933 за «антысавецкую агітацыю» і як «удзельніца контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай БССР 17.7.1989. Групавая справа З. і інш. №  27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".