Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ЗАДЗІРКА (ЗАДИРКО) Прохар Яфімавіч
[1885, в. Дарашкоўка, цяпер тэрыторыя Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. (вёска не існуе) — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. дыякан Барыса-Глебскай царквы в. Макрадка Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 11.7.1929. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі Васілём Гарцуевым (1868), Васілём Цішчанкам (1870), Аляксандрам Цішчанкам (1891). Асуджаны 23.11.1929 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў Паўночнага краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 14.8.1989 пастановай пракурора Магілёўскай вобл. Групавая справа З. і інш. № 11190 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.