Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ЗАГРЭЦКІ (ЗАГРЕЦКИЙ) Павел Афанасевіч
[1900, мяст. Лепель Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. — ?], святар. Беларус. З духоўнага саслоўя. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Служыў у Віцебску. Быў жанаты, гадаваў дачок Валянціну (н. ў 1928) і Раісу (1929). Арыштаваны 24.3.1933 у Віцебску па адрасе: зав. Табакова, д. 2, кв. 2. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 за «антысавецкую агітацыю» і як «удзельнік контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 17.7.1989. Групавая справа З. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.