Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ЖЫГЛЕВІЧ (ЖИГЛЕВИЧ) Пётр Кузьміч
[1871, Полацк Віцебскай губ., цяпер горад Віцебскай вобл. — 17.11.1937, Віцебск, турма НКВД], брат або сваяк Іакава Кузьміча Жыглевіча* і Іаана Кузьміча Жыглевіча** . Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1891). Служыў у царкве в. Фалькавічы. З 1905 настаяцель Успенскага храма ў мяст. Ушачы Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл., законанастаўнік народнага вучылішча ў в. Матырына Лепельскага пав., цяпер Лепельскі р-н. У 1920-я г. настаяцель Раства-Багародзіцкай царквы ў мяст. Старое Сяло Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 9.12.1931. Асуджаны 14.7.1932 з 15 свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелямі асобай нарадай пры АДПУ за «сувязь з членамі контррэвалюцыйнай групы і антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення правоў. У другой палове 1930-х г. служыў у Кастраме. У 1937 зноў арыштаваны і асуджаны да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) рэабілітаваны 12.9.1989 пракуратурай Віцебскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; За Христа пострадавшие.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.