Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ЖУЧКОЎСКІ (ЖУЧКОВСКИЙ) Аляксандр Грыгор’евіч 

ЖУЧКОЎСКІ (ЖУЧКОВСКИЙ) Аляксандр Грыгор’евіч

[1891 — ?], верагодна, сын Грыгорыя Жучкоўскага* і брат Іаана Жучкоўскага. Вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі. Служыў псаломшчыкам у Мікалаеўскай царкве в. Паўлавічы Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Кіраўскі р-н Магілёўскай вобл. З 1923 дыякан храма св. Марыі Магдаліны ў мяст. Парычы Бабруйскага пав., цяпер пас. Светлагорскага р-на Гомельскай вобл. У 1930-я г. ў Свята-Троіцкай царкве в. Туркі (Туркава), цяпер Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны ў 1934. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


* Скончыў Пінскае духоўнае вучылішча. Псаломшчык Мікалаеў­скай царквы в. Малыя Гарадзяцічы.

 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".