Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ЖУДРО Захарыя Іванавіч
[1865, в. Кароўчына Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дрыбінскі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З духоўнага саслоўя. Верагодна, малодшы брат Цімафея Іванавіча Жудро* . Да арышту настаяцель Георгіеўскай царквы ў роднай вёсцы. Арыштаваны асобай нарадай пры АДПУ 4.3.1932. Праходзіў па адной справе з дыяканам той жа царквы Іаанам Гілясёвым. Абвінавачваўся ў «антысавецкай агітацыі». 23.5.1932 вызвалены з-пад аховы. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.11.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Групавая справа Ж. і інш. № 13922 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.