Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ЖДАНОВІЧ (ЖДАНОВИЧ) Аляксандр 

ЖДАНОВІЧ (ЖДАНОВИЧ) Аляксандр

У  пачатку 1900-х г. служыў псаломшчыкам у Раства-Багародзіцкім храме мяст. Юравічы Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Калінкавіцкі р-н Гомельскай вобл. 7.4.1914 рукапаложаны ў іерэя. 19.11.1915 прызначаны настаяцелем Успенскай царквы в. Барбароў (тагачасны паштовы адрас: ст. Юравічы) Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Мазырскі р-н Гомельскай вобл. Паводле некаторых звестак рэпрэсаваны ў 1930-я г. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в.  1, с. 67.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".