Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ЖДАН-ЯСНАПОЛЬСКАЯ (ЖДАН-ЯСНОПОЛЬСКАЯ) Валянціна Мікалаеўна (Нічыпараўна)
[19.9.1903, в. Трасцяніца Гродзенскай губ. — 27.9.1998, Санкт-Пецярбург], служачая. З сям’і настаўніка. Скончыла Кіеўскі інстытут народнай гаспадаркі. У 1928 пераехала ў Ленінград. Актыўная прыхаджанка аднаго з ленінградскіх храмаў. Арыштавана 27.12.1930 па справе ІПЦ. Асуджана 8.10.1931 да 5 гадоў ППК. Этапавана ва Ухта-Пячорскі канцлагер НКВД Комі АССР (Мядзвежагорск), потым у адзін з канцлагераў на канале Масква—Волга. Пасля вызвалення (1944), жыла ў Маскве, Санкт-Пецярбургу.
Літ.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.