Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ЖАЛЕЗНЯКОВІЧ (ЖЕЛЕЗНЯКОВИЧ) Арсеній
[1870-я г., Мінская губ. — 1920-я г.]. З сям’і святара, бацька Віталія Жалезняковіча. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1895?), рукапаложаны ў іерэя (1898). Прызначаны настаяцелем у Георгіеўскую царкву в. Тульгавічы Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Хойніцкі р-н Гомельскай вобл. З 1903 служыў у Георгіеўскім храме в. Лешня Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. З 1911 — настаяцель Мікалаеўскай царквы ў мяст. Цімкавічы Слуцкага пав., цяпер Капыльскі р-н. 28.7.1914 духавенствам цэркваў 2-й акругі Слуцкага пав. выбраны духоўнікам акругі. Арыштаваны 31.7.1920 паводле ананімнага даносу.
Кр.: Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; Памятная книжка Минской губернии; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.