Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ДЫКАНЕЦ (ДЫКАНЕЦ) Іван Паўлавіч
[1892, в. Кастыкі Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай губ. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту псаломшчык Пакроўскай царквы ў Маладзечне Мінскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 5.3.1940. Асуджаны 17.7.1940 да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-чыгуначны канцлагер НКВД Комі АССР. Вызвалены 2.10.1941. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 25.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Д. № 28911-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.