Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ДАВЫДОВІЧ-ЖАВАРАНКАВА (ДАВЫДОВИЧ-ЖАВОРОНКОВА) Аляксандра
[1888 (?), мяст. Гельвані Віленскага пав. — ?], медык, дачка протаіерэя Іаана Давыдовіча. Скончыла Марыінскае жаночае вучылішча, Пецярбургскі медыцынскі інстытут (1916). У 1921—23 працавала ўрачом у Іаанаўскім манастыры, актыўная прыхаджанка яго храмаў. Потым — урач хірургічнага аддзялення бальніцы імя Эрысмана і амбулаторыі Механічнага завода № 7. Аказвала на даму медыцынскую дапамогу былым сёстрам манастыра. Арыштавана ў сак. 1932. Асуджана 22.3.1932 да 5 гадоў ППК. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР (?). Пастановай ад 29.5.1935 вызвалена датэрмінова. У 1950-я г. жыла ў Грозным Чачэна-Інгушскай АССР. Далейшы лёс невядомы.
Літ.: Санкт-Петербургской епархии Синодик.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.