Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ДАВЫДОВІЧ (ДАВЫДОВИЧ) Сергій
[1876, мяст. Капыль Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — ?]. Беларус. Сын Сцяфана Давыдовіча* . Скончыў духоўную семінарыю. Служыў псаломшчыкам у Раства-Багародзіцкім храме в. Прусы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. З 1916 настаяцель Міхайлаўскай царквы в. Паперня Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н. Арыштаваны 11.2.1931. Асуджаны 26.2.1931 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 5.12.1989 пракуратурай Мінскай вобл. Асабовая справа Д. № 28469-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.