Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ГУРЫЙ (ЯГОРАЎ) 

ГУРЫЙ (ЯГОРАЎ)

[Вячаслаў Міхайлавіч; 1.10.1891, Санкт-Пецярбург (паводле інш. звестак с. Апечанскі Пасад Баравіцкага пав. Наўгародскай губ.) — 12.7.1965, Сімферопаль], мітрапаліт. Скончыў Санкт-Пецярбургскае Пятроўскае камерцыйнае вучылішча (1911), Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1917). У 1914—15 служыў на фронце братам міласэрнасці. Пастрыжаны ў манашаскі сан (1915), рукапаложаны ў іерадыякана, іераманаха. Прыняты ў брацію Аляксандра-Неўскай Лаўры. Узведзены ў сан архімандрыта (1922). З 1925 настаяцель Лаўрскай кінавіі, загадчык багаслоўска-пастырскага вучылішча. З 1926 настаяцель Кіеўскага падвор’я ў Ленінградзе. У 1933—43 знаходзіўся ў Салавецкім і інш. канцлагерах ГУЛАГа. У 1944 настаяцель Самаркандскага сабора, в.а. сакратара Ташкенцкай епархіі. У 1945 прызначаны намеснікам Свята-Троіцкай Сергіеўскай Лаўры. Узнагароджаны правам нашэння двух крыжоў (1946). Хіратанісаны ў Маскве 25.8.1946 у епіскапа Ташкенцкага і Сярэднеазіяцкага. 25.2.1952 узнагароджаны санам архіепіскапа. З 26.1.1953 архіепіскап Саратаўскі і Сталінградскі, часова кіруючы Астраханскай епархіяй. З 31.7.1954 архіепіскап Чарнігаўскі і Нежынскі, з 19.10.1955 Днепрапятроўскі і Запарожскі. 21.5.1959 узведзены ў сан мітрапаліта і прызначаны на Мінска-Беларускую кафедру. З 19.9.1960 мітрапаліт Ленінградскі і Ладажскі, пастаянны член Свяшчэннага Сінода. З ліст. 1961 мітрапаліт Сімферопальскі і Крымскі.

Кр.: http: // kuz1.pstbі.ccas.ru; www.orto-rus.ru.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".