Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ГУР Гаўрыіл Іванавіч
[1898, в. Агароднікі Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 19.11.1937, Масква, НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту іераманах, настаяцель царквы в. Лыткарына Ухтомскага р-на Маскоўскай вобл. Арыштаваны 29.9.1937. Асуджаны 17.11.1937 са святаром Аляксандрам Вішнеўскім тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную фашысцкую агітацыю і распаўсюджанне чутак пра голад» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 28.6.1989. Асабовая справа Г. захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон; За Христа пострадавшие.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.