Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ГРЫШАНКОЎ (ГРИШАНКОВ, ГРИШЕНКОВ) Іаан Дзмітрыевіч
[1883, в. Кісялёва Буда Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], святар. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г., верагодна, служыў у Пакроўскай царкве в. Бялынкавічы Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 27.12.1932. Асуджаны 30.1.1933 са святарамі Флавіянам Галубенкам, Пахоміем Вульковічам, старастам, актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 5 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.10.1965 Магілёўскім абл. судом. Групавая справа Г. і інш. № 9115 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.