Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ГРЫНЕВІЧ (ГРИНЕВИЧ) Канстанцін Дзямідавіч
[1875, Магілёў — ?], святар. Беларус. З духоўнага саслоўя. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю. У 1920-я г., верагодна, служыў у Петра-Паўлаўскай царкве ў Магілёве. Арыштаваны 20.6.1927. Асуджаны 13.9.1927 з дыяканам царквы Мікалаем Каржэўскім і актыўнымі прыхаджанамі калегіяй АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.11.1989 прэзідыумам Магілёўскага абл. суда. Групавая справа Г. і інш. № 11201 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.