Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ГОЛАСАЎ (ГОЛОСОВ) Уладзімір Сяргеевіч 

ГОЛАСАЎ (ГОЛОСОВ) Уладзімір Сяргеевіч

[12.7.1913, мяст. Ілья Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. — пасля 1944, ГУЛАГ]. З духоўнага саслоўя. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1931), багаслоўскі ф-т Варшаўскага ун-та са ступенню магістра багаслоўя (1935). Рукапаложаны ў іерэя (17.5.1934). Служыў у Пакроўскай царкве в. Ятвеск Гродзенскага пав., цяпер Шчучынскі р-н Гродзенскай вобл. 25.9.1935 пераведзены ў Пакроўскую царкву мяст. Маладзечна Вілейскага пав., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Потым нам. настаяцеля Ільінскай царквы мяст. Радашковічы Вілейскага пав., цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл. Удзельнічаў у беларусізацыі праваслаўнай царквы. У другой палове 1944 арыштаваны органамі НКВД. Загінуў у канцлагеры.

Літ.: За дзяржаўную незалежнасьць Беларусі. Лёндан, 1960.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".