Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ГНЕДЧЫК (ГНЕДЧИК) Іаан Кузьміч 

ГНЕДЧЫК (ГНЕДЧИК) Іаан Кузьміч

[1874, в. Грыва Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. — 16.2.1940, ГУЛАГ], святар. Служыў у Параскева-Пятніцкай царкве в. Вербавічы Рэчыцкага пав. Мінскай губ., цяпер Нараўлянскі р-н Гомельскай вобл. Асуджаны 14.8.1937 да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлагер НКВД Карэльскай АССР. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 23.5.1989.

Кр.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Нараўлянскага раёна. Мн., 1998.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".