Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ГІЛЯСЕЎ (ГИЛЯСЕВ) Іаан Емяльянавіч 

ГІЛЯСЕЎ (ГИЛЯСЕВ) Іаан Емяльянавіч

[1877, в.  Бахава, Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. — 29.9.1937, Орша, турма НКВД], дыякан. Беларус. З сялянскай сям’і. Служыў ва Увазнясенскай царкве в. Сваташыцы Горацкага пав., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл., Георгіеўскай царкве в. Кароўчына Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дрыбінскі р-н Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 1.3.1932. Праходзіў па адной справе са святаром Захарам Жудро. Асуджаны 23.5.1932 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» дa 5 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Зноў арыштаваны 18.8.1937. Прыгавораны 29.9.1937 тройкай НКВД да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (№ 13922; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны 24.11.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл., па другой (захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) 19.4.1989 пракуратурай Віцебскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".