Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ГАРШКОЎ (ГОРШКОВ) Сергій Сямёнавіч
[1898, в. Слапушкіна Маскоўскай губ., цяпер Маскоўская вобл., Расія — ?]. Рускі. Скончыў духоўную семінарыю (?). Да арышту настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы в. Котава Віцебскага р-на. Быў жанаты, меў непаўналетняе дзіця. Арыштаваны 7.2.1932. Асуджаны 29.2.1932, верагодна, з актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі і за антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.10.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа Г. і інш. № 17537-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.