Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ГАЛУБЕНКА (ГОЛУБЕНКО) Флавіян Аляксеевіч
[1864 ці 1873, в. Лысенка Маскоўскай губ., цяпер Падольскі р-н Маскоўскай вобл., Расія — ?], святар. Скончыў духоўную семінарыю. Служыў у Вохарскім Спаса-Праабражэнскім мужчынскім манастыры Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чэрыкаўскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 27.12.1932. Асуджаны 30.1.1933 са святарамі Пахоміем Вульковічам, Іаанам Грышанковым, старастам і актыўнымі прыхаджанінамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Пасля вызвалення жыў у Крычаве Магілёўскай вобл. Зноў арыштаваны 2.9.1937. 29.11.1937 тройкай НКВД прыгавораны да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.7.1989 Магілёўскай абл. пракуратурай. Групавыя справы Г. і інш. № 10379-сн і № 12034-сн захоўваюцца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Чэрыкаўскага раёна. Мн., 1994.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.