Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ГАЛКОЎСКІ (ГАЛКОВСКИЙ) Аляксандр Аляксандравіч
[1870, в. Кулікова Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 9.3.1938, Свярдлоўск, турма НКВД], святар. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю. З 1910 настаяцель Ільінскай царквы в. Слаўнае Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. У пачатку 1930-х г., верагодна, высланы на Урал. Арыштаваны 22.10.1937 у в. Астаніна Алапаеўскага р-на Свярдлоўскай вобл., Расія. Асуджаны 26.2.1938 да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Книга памяти жертв политических репрессий. Свердловская область.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.