Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ГАЛАВІНСКІ (ГОЛОВИНСКИЙ) Антоній Кузьміч 

ГАЛАВІНСКІ (ГОЛОВИНСКИЙ) Антоній Кузьміч

[1881, в. Муравілле Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], брат грамадска-паліт. дзеяча Аляксандра Галавінскага. З духоўнага саслоўя. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Прызначаны настаяцелем ва Успенскую царкву в. Ніканавічы Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. З 1911 другі святар Успенскага храма ў мяст. Краснаполле Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Арыштаваны 10.9.1932 у Башкірскай АССР. Асуджаны за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 30.5.1989.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Книга памяти жертв политических репрессий Республики Башкортостан; За Христа пострадавшие.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".