Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ГАВОРСКІ (ГОВОРСКИЙ) Яўгеній Васілевіч
[1885, мяст. Ляхавічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Брэсцкай вобл. — ?]. Беларус. Верагодна, сваяк Васілія Алімпіянавіча Гаворскага* і Фёдара Алімпіянавіча Гаворскага** . У першай палове 1910-х г. псаломшчык Успенскага храма ў мяст. Дукора Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер вёска Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. 13.7.1914 рукапаложаны ў дыякана, потым у іерэя. У 1920-я г. настаяцель Пакроўскай царквы в. Азярыцкая Слабада (Слабада) Барысаўскага пав. Мінскай губ., цяпер Смалявіцкі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 15.10.1930. Асуджаны 11.1.1931 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 10.11.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа Г. № 28128-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.