Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ВЯЧЭРСКІ (ВЕЧЕРСКИЙ) Аляксей Фёдаравіч 

ВЯЧЭРСКІ (ВЕЧЕРСКИЙ) Аляксей Фёдаравіч

[1897, в. Кабыльшчына Барысаўскага пав. Мінскай губ., з 1950 в. Садоўшчына Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 10.3.1938, Барысаў, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту вартаўнік Барысаўскай Андрэеўскай царквы. Арыштаваны 5.2.1938 у  Барысаве па адрасе: Газетны зав., д. 1. Асуджаны 14.2.1938 тройкай НКВД як «член контррэвалюцыйнай групы царкоўнікаў» і за «антысавецкую агітацыю» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 1.6.1957 прэзідыумам Мінскага абл. суда. Групавая справа В. і інш. №  10397-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".