Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ВЯРЖБІЦКАЯ (ВЕРЖБИЦКАЯ) Анастасія Мікалаеўна 

ВЯРЖБІЦКАЯ (ВЕРЖБИЦКАЯ) Анастасія Мікалаеўна

[1865, в. Сакольнічы Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крычаўскі р-н Магілёўскай вобл. — 22.10.1937, Магілёў, турма НКВД], манахіня. Беларуска. З сялянскай сям’і. Арыштавана 2.9.1937 у в. Залесавічы Крычаўскага р-на. Асуджана 15.10.1937 тройкай НКВД за «фашысцкую агітацыю» і «распаўсюджванне правакацыйных чутак» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляна. Рэабілітавана 20.9.1989 пракурорам Магілёўскай вобл. Групавая справа В. і інш. № 11157 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.

 

 


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".