Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ВЯЛЮГА (ВЕЛЮГО) Ігнацій Ігнаціевіч 

ВЯЛЮГА (ВЕЛЮГО) Ігнацій Ігнаціевіч

[1886, в. Карпінічы Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г. настаяцель Свята-Троіцкай царквы ў мяст. Янавічы Віцебскага пав., цяпер Віцебскі р-н. Арыштаваны 11.3.1933. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 як «член контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай антысавецкай арганізацыі» да 5 гадоў ППК. Вызвалены 25.8.1936. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 17.7.1989. Групавая справа В. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".