Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ВЯЛІЧКА (ВЕЛИЧКО) Міхаіл Савелевіч 

ВЯЛІЧКА (ВЕЛИЧКО) Міхаіл Савелевіч

[1865, мяст. Баева Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. — 12.10.1937, Віцебск, турма НКВД]. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Раства-Багародзіцкай царкве ў мяст. Крупкі Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. Арыштаваны 6.8.1937 у Талачыне Віцебскай вобл. па адрасе: вул. Чарэйская, д. 7. Асуджаны 8.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 16.5.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа В. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.

 


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".