Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ВЫСОЦКІ (ВЫСОЦКИЙ) Іосіф Ігнаціевіч
[23.2.1890, в. Цараўцы Слуцкага пав. Мінскай губ., з 1935 в. Кірава Слуцкага р-н Мінскай вобл. — другая палова 1950-х г.], псаломшчык. Беларус. Сын Ігнація Высоцкага*. Скончыў Слуцкае духоўнае вучылішча (1905). З 1910 псаломшчык царквы в. Урэчча Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер г.п. Любанскага р-на Мінскай вобл. У 1912—19 на вайсковай службе. З 1919 служыў ва Успенскай царкве в. Лаўрышава Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. У 1920 перамешчаны да Пакроўскай царквы ў в. Ёдчыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. Арыштаваны 22.7.1945. Асуджаны ваенным трыбуналам у Баранавічах да 10 гадоў ППК. Вызвалены ў 1954. З канцлагера вярнуўся смяротна хворым і неўзабаве памёр.
Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.