Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ВУЛЬКОВІЧ (ВУЛЬКОВИЧ) Пахомій Іосіфавіч 

ВУЛЬКОВІЧ (ВУЛЬКОВИЧ) Пахомій Іосіфавіч

[1873, в. Вохар Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чэрыкаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту святар Вохарскага Спаса-Праабражэнскага мужчынскага манастыра. Арыштаваны 27.12.1932. Асуджаны са святарамі Флавіянам Галубенкам, Іаанам Грышанковым і інш. 30.1.1933 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 (паводле інш. звестак — 5) гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.7.1989 Магілёўскай абл. пракуратурай. Групавая справа В. і інш. № 10379-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Чэрыкаўскага раёна. Мн., 1994.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".