Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ВОРАНАВА (ВОРОНОВА) Марыя Майсееўна 

ВОРАНАВА (ВОРОНОВА) Марыя Майсееўна

[1880, Крычаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?, Магілёў, турма НКВД]. Беларуска. З сялянскай сям’і. Да арышту манахіня малітоўнага дома ў 1-ым Крывічаўскім пас. Арыштавана 14.2.1933 у в. Міхеевічы Магілёўскай вобл. Асуджана з актыўнымі прыхаджанамі 14.2.1933 асобай нарадай пры АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана 9.7.1960 Магілёўскім абл. судом. Групавая справа В. і інш. № 7100-сн захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР.

 

 


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".