Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ВОРАН (ВОРОН) Пётр Іосіфавіч
[1884, в. Бакуны Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. — 11.12.1937, Масква, НКВД]. Беларус. Да арышту настаяцель Падольскага сабора. Арыштаваны 27.11.1937 у Падольску Маскоўскай вобл. на вул. 15-годдзя ВЛКСМ. Асуджаны тройкай НКВД 5.12.1937 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 17.7.1989. Асабовая справа В. № 19546 захоўваецца ў ДА РФ.
У 1937 у Магілёве арыштаваны член ВКП(б) з 1929, выкладчык Магілёўскага дашкольнага педагагічнага вучылішча Іосіф Іосіфавіч Воран (н. ў 1889), верагодна, брат Пятра Ворана. 6.12.1937 асуджаны за «шпіёнскую дзейнасць» да ВМП і 13.1.1938 расстраляны. Рэабілітаваны 24.7.1958.
Кр.: Бутовский Полигон.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.