Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ВОЛКАЎ (ВОЛКОВ) Фёдар Уладзіміравіч
[1870, ст. Мегледы (Мягледы) Баравіцкага (?) пав. Наўгародскай губ., Расія — ?]. Атрымаў вышэйшую духоўную адукацыю. Падчас 1-й сусветнай вайны палкавы святар 100-га пяхотнага палка. Арыштаваны 2.3.1930 у в. Касалапенкі (?) тагачаснага Бараўлянскага сельсавета Віцебскага р-на. Асуджаны 16.6.1930 з шэрагам інш. святароў Полацка-Віцебскай епархіі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі. 7.2.1933 калегіяй АДПУ Заходне-Сібірскага краю пазбаўлены на 3 гады права жыць у вызначаных месцах. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа В. і інш. № 21056-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.