Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ВОЙНІЧ (ВОЙНИЧ) Леанід Іосіфавіч
[1895, в. Альхоўцы Новааляксандраўскага пав. Ковенскай губ., цяпер Браслаўскі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. З духоўнага саслоўя. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Да арышту — псаломшчык царквы ў роднай вёсцы. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 24.10.1951. Асуджаны 3.1.1952 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Новасібірск. Вызвалены 27.3.1953. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 14.6.1979 пастановай пленума Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа В. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.