Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ВІШНЯКОЎ (ВИШНЯКОВ) Фёдар Грыгор’евіч
[ліст. 1882, Клінцы Бранскай губ., цяпер Расія — 6.6.1937, ГУЛАГ], святар (абнаўленец). Рускі. Скончыў духоўную семінарыю. З 1913—14 настаяцель аднаверскай царквы в. Касіцкая Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Веткаўскі р-н Гомельскай вобл. У 1920-я г. ўхіліўся ў абнаўленчы раскол, служыў ва Успенскай царкве в. Вялікія Заўшыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл., благачынны цэркваў Слуцка. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 29.5.1929. Асуджаны 16.8.1929 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў пазбаўлення правоў жыць у 12 населеных пунктах. Высланы ў Варонеж. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Служыў у Раства-Багародзіцкай царкве в. Свяцілавічы былога Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Веткаўскі р-н Гомельскай вобл. Зноў арыштаваны ў 1934. Асуджаны да ППК (тэрмін не ўказаны). Этапаваны ў Цямнікоўскі канцлагер НКВД Мардоўскай АССР. Загінуў у зняволенні. Па першай справе (№ 31732-с, захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны 19.12.1990 прэзідыумам Мінскага абл. суда.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.