Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ВІШНЯКОВА (ВИШНЯКОВА) Меланія Грыгор’еўна
[1877, в. Вежкі Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай. вобл. — ?], манахіня, сястра Анны Вішняковай. Беларуска. Арыштавана 3.4.1932 у Оршы Віцебскай вобл. Асуджана з інш. манахінямі, манахамі, царкоўнымі служачымі і актыўнымі прыхаджанамі 9.8.1932 асобай нарадай пры АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 9.2.1959 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа В. і інш. № 6739-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.