Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ВЕРНІКОЎСКІ (ВЕРНИКОВСКИЙ) Аляксандр Львовіч 

ВЕРНІКОЎСКІ (ВЕРНИКОВСКИЙ) Аляксандр Львовіч

[25.7.1884, Вільня — 6.7.1984, Орша], святар, грамадскі і культурны дзеяч, педагог. З сям’і псаломшчыка Віленскага Прачысценскага сабора. Скончыў Замкавае 2-класнае царкоўна-прыходскае і Віленскае Андрэеўскае духоўнае вучылішчы (1897 і 1901), Мінскую духоўную семінарыю (1907), Казанскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1914?). З чэрв. 1907 — канцылярскі служачы Віленскага філіяла Дзяржаўнага банка. 5.5.1908 прызначаны псаломшчыкам у царкву Казанскага пяхотнага юнкерскага вучылішча. Са жн. 1914 служачы Казанскай кантрольнай палаты. У канцы 1914 прызначаны нам. інспектара Тульскай духоўнай семінарыі. Адначасова выкладчык нямецкай і французскай моваў. У лют. 1922 вярнуўся ў Зах. Беларусь, працаваў дырэктарам бел. гімназіі ў Радашковічах. З 16.10.1923 настаўнік гісторыі, царкоўных спеваў і бел. мовы ў Віленскай праваслаўнай духоўнай семінарыі. Пэўны час жыў у Беластоку. Падчас вайны пераехаў у Мінск, дзе служыў у  Петра-Паўлаўскім саборы на Нямізе. У жн. 1944 браў удзел у сходзе духавенства, выступіў з асуджэннем камуністычных парадкаў. Арыштаваны НКВД 3.1.1945. Асуджаны да 5 гадоў ППК. Пакаранне адбываў на Урале, у Сібіры, Казахстане. У Беларусь вярнуўся ў 1950. Служыў настаяцелем ва Успенскай царкве ў мяст. Дварэц Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. і інш. Пасля выхаду на пенсію, пераехаў да сына Святаслава ў Оршу Віцебскай вобл.

Літ.: Garbiñski J., Turonek J. Bia³oruski ruch chrzeœcijañski XX wieku; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".