Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ВЕРАМЯЮК (ВЕРЕМЕЮК) Іосіф Еўдакімавіч 

ВЕРАМЯЮК (ВЕРЕМЕЮК) Іосіф Еўдакімавіч

[1875 ці 1877, в. Чарняева (?) Гродзенскай або Віленскай губ. — 30.9.1937, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. З 1913—14 настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы в. Усая Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Ушацкі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 23.12.1929. Асуджаны 20.1.1930 з інш. святарамі, старастам і  актыўнымі прыхаджанамі царквы асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Зноў арыштаваны 5.8.1937 у в. Пыжы Маладатудскага р-на Калінінскай вобл. 27.9.1937 тройкай НКВД прыгавораны за «контррэвалюцыйную агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (№ 20984-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) рэабілітаваны 12.12.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Па другой 26.3.1989 пастановай Цвярской абл. пракуратуры.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Книга памяти жертв политических репрессий Калининской области.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".