Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ВАРАБЕЙ (ВОРОБЕЙ) Васілій Макаравіч 

ВАРАБЕЙ (ВОРОБЕЙ) Васілій Макаравіч

[1.8.1879, в. Пальчык Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. — ?], царкоўнаслужыцель. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (?). Служыў у адным з  храмаў Мінскай епархіі. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 2.1.1928. Асуджаны 4.5.1928 у адзін дзень са святаром Аркадзіем Абаленскім і інш. паводле пастановы калегіі АДПУ за тое, што як «прапаведнік вандраваў па вёсках і займаўся антысавецкай агітацыяй» да 3 гадоў высылкі ў Чымбай Казахскай ССР. Пасля сканчэння тэрміну вярнуўся на радзіму. 16.5.1932 зноў арыштаваны за тое ж «злачынства». 29.6.1932 прыгавораны да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (№ 32497-с; захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) рэабілітаваны пракуратурай Беларусі 20.4.1992, па другой (№ 23770-с) 10.5.1989.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".