Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » ВАЛЮЖЫНІЧ (ВАЛЮЖИНИЧ) Паліеўкт Грыгор’евіч
[1865, в. Добрая Красненскага пав. Смаленскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў 2-класную настаўніцкую школу. У 1900—10-я г. настаяцель Успенскай царквы в. Бабінавічы Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. Меў трое дзяцей. Арыштаваны 19.11.1937 у Полацку Віцебскай вобл. па адрасе: вул. Інтэрнацыянальная д. 8, кв. 44. Асуджаны са святарамі Ільёй Корань-Карнеўскім, Ігнаціем Фраловым і інш. 29.11.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа В. і інш. № 21213-п з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.