Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ВАЛЧОК-ВОЛКАЎ (ВОЛЧОК-ВОЛКОВ) Аляксій Емяльянавіч 

ВАЛЧОК-ВОЛКАЎ (ВОЛЧОК-ВОЛКОВ) Аляксій Емяльянавіч

[1898, в. Новае Сяло Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — ?], святар. Беларус. З сялянскай сям’і. Служыў у адной з цэркваў мяст. Дуброўна Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 11.9.1937. Асуджаны 15.9.1937 з шэрагам інш. святароў тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» дa 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.4.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа В. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".