Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ВАЛІКОЎСКІ (ВАЛИКОВСКИЙ) Фёдар Ільіч 

ВАЛІКОЎСКІ (ВАЛИКОВСКИЙ) Фёдар Ільіч

[1876, в. Цяляцін (Tеlatyn) Тамашоўскага пав. Люблінскай губ., цяпер Польшча — пачатак 1950-х г.], протаіерэй. Беларус. З сям’і псаломшчыка. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. З 1912 настаяцель сабора ў Лодзі (Польшча). З 1935 служыў у Гродзенскім Пакроўскім кафедральным саборы, актыўны член «Таварыства праваслаўных палякаў», член праўлення Праваслаўнага навукова-выдавецкага інстытута. Арыштаваны 19.12.1944 у сваёй кватэры ў архіерэйскім доме. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай і пасобніцкай дзейнасці». 22.3.1947 асобай нарадай МДБ асуджаны да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Краснаярскі край (с. Ярцава). Пасля вызвалення выкладаў у Жыровіцкай духоўнай семінарыі. Рэабілітаваны 16.9.1992 пракуратурай Гродзенскай вобл. Асабовая справа В. № п-15359 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.

Літ.: НАРБ, ІКБР; Черепица В.Н. Очерки истории Православной Церкви на Гродненщине (с древнейших времен до наших дней). Ч. 1. Гродно, 2005. С. 256; Яго ж. Очерки истории Православной Церкви на Гродненщине (с древнейших времен до наших дней). Ч. 2. Гродно, 2005. С. 92—93.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".