Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » ВАЛІЙСКІ (ВАЛИЙСКИЙ) Іаан Васілевіч 

ВАЛІЙСКІ (ВАЛИЙСКИЙ) Іаан Васілевіч

[1868, Магілёў (?) — 29.9.1937, Орша або Віцебск, турма НКВД]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Пакроўскім храме в. Лешня Аршанскага пав. Магілёўскай губ. (тагачасны паштовы адрас: ст. Рудня). 25.8.1906 пераведзены ў Мікалаеўскую царкву в. Старая Рудня Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Жлобінскі р-н Гомельскай вобл. З 1909 настаяцель Мікалаеўскага храма в. Рагінь Рагачоўскага пав., цяпер Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл. З 1915 — у Раства-Багародзіцкай царкве в. Рэкта Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. У 1930-я г. настаяцель Спаса-Праабражэнскага храма ў мяст. Смаляны Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў трое дзяцей. Арыштаваны 6.8.1937. Асуджаны 15.9.1937 з  шэрагам святароў Полацка-Віцебскай епархіі тройкай НКВД як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 4.11.1957 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа В. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.

 

 


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".