Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » БЯРОЗКІН (БЕРЕЗКИН) Васілій Мікалаевіч 

БЯРОЗКІН (БЕРЕЗКИН) Васілій Мікалаевіч

[1884, с. Пятніца, цяпер Істрынскі р-н Маскоўскай вобл. — ?], манах. З сялянскай сям’і. Скончыў Палтаўскую настаўніцкую семінарыю. У 1905—14 знаходзіўся ў Нілавай пустыні Цвярской губ. З 1914 працаваў санітарам у ваенна-палявым шпіталі ў Вільні, з 1917  — у ваенна-палявым шпіталі ў Віцебску, затым у Цвяры. Пасля 1920 жыў у Нова-Іерусалімскім манастыры Маскоўскай вобл. У 1931 арыштаваны Істрынскім раённым аддзелам ДПУ. Абвінавачваўся ў захоўванні золата. Праз 20 дзён вызвалены за недаказанасцю злачынства. Да 1937 жыў у Істры Маскоўскай вобл. Працаваў статыстыкам-касірам саўгаса «Істрынская ферма» Масагароднінатрэста. Арыштаваны 27.11.1937. Зняволены ў Таганскай турме. 3.12.1937 асуджаны тройкай пры УНКВД па Маскоўскай вобл. за «антысавецкую агітацыю, варожыя адносіны да Савецкай улады, роспуск правакацыйных чутак аб хуткай вайне і гібелі Савецкай улады» да 10 гадоў ППК. Вінаватым сябе не прызнаў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ў 1991.

Кр.: Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".