Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » БЯЛОЎ (БЕЛОВ) Фёдар Міхайлавіч
[1887, Магілёў — ?], дыякан. З мяшчанскай сям’і. Бацька Яўгеніі Бяловай. У пачатку 1900-х г. — паслушнік Бялыніцкага Раства-Багародзіцкага манастыра. 5.7.1906 прызначаны псаломшчыкам, у 1910-я (?) г. — дыяканам Магілёўскага Іосіфаўскага кафедральнага сабора. Акрамя Яўгеніі меў дачку Ніну (н. ў 1921) і сына Ціхана (1925). Арыштаваны 21.3.1933 у Магілёве па адрасе: вул. Энгельса, д. 6. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 як «член контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі» да 5 гадоў гадоў ППК. Этапаваны ў Далёкаўсходні канцлагер АДПУ Хабараўскага краю. Вызвалены 3.8.1937. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 18.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа Б. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.