Галоўная » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967. » Том I » БЯЛЕЦКІ (БЕЛЕЦКИЙ) Кірыл Еўдакімавіч
[1884, в. Лазукі Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. — ?]. Беларус. У 1920-я г. настаяцель Міхайлаўскай царквы в. Казяны Гарадоцкага пав. Віцебскай губ., цяпер Шумілінскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 26.5.1932. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі Іванам Казаковым (н. ў 1888), яго сястрой Анастасіяй Казаковай (1879), Марыяй Пурвінай (1887), Рыгорам Салаўёвым (1880). Асуджаны 21.8.1932 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа Б. і інш. № 20810-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
|
© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.