Даведнiкi пiсьменнiка, гiсторыка, энцыклапедыста Леанiда Маракова «Рэпрэсаваныя грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi»

Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.

Галоўная » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- i царкоўнаслужыцелi Беларусi. 1917-1967.  » Том I  » БЯЛЕЦКІ (БЕЛЕЦКИЙ) Антоній Іванавіч 

БЯЛЕЦКІ (БЕЛЕЦКИЙ) Антоній Іванавіч

[1869, в.  Краснае Магілёўскай губ., цяпер Магілёўская вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю. У 1920-я г. настаяцель Мікалаеўскай царквы в. Бракава Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н. Арыштаваны 17.1.1931. Асуджаны 26.2.1931 калегіяй АДПУ за «контррэвалюцыйную агітацыю» да 3 гадоў высылкі ў Сібір. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989 указам прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Асабовая справа Б. № 10742 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леанiд Маракоў, 1997-2016.
Выкарыстанне матэрыялаў сайта для публікацый без дазволу спадчыннікаў аўтара забаронена.

Распрацоўка i дызайн сайта - студыя "Каспер".